«Гонар Беларусі”

12.10.2017 года ў Пліскай сельскай бібліятэцы адбылася пазнавальная гадзіна “Гонар Беларусі”. У мерапрыемстве прынялі ўдзел школьнікі. Яны даведаліся пра сем цудаў нашай краіны: Белавежская пушча, Крыж Еўфрасініі Полацкай,Псалтыр Францыска Скарыны, Сынковіцкая царква, Статут Вялікага Княства Літоўскага, Слуцкія паясы і Нясвіжскі палац. Дзеці з цікавасцю і ўвагай праслухалі расповед пра кожны цуд. Іх увазе была прадстаўлена кніга Уладзімі Ягоўдзіка “Сем цудаў Беларусі”. Удзельнікі з захапленнем пагарталі старонкі кнігі, пачыталі тэкст. Яны зразумелі, што наша краіна мае багутую гісторыю. Трэба даражыць і ганарыцца гэтым.

Добавить комментарий

Войти с помощью: