Кніжны перапалох у Чытай- горадзе

23 сакавіка ў Арджанікідзеўскай бібліятэцы прайшло  адкрыццё  Тыдня дзіцячай і юнацкай кнігі, у ходзе якога адбылося мерапрыемства Свята кнігі “Кніжны перапалох  у Чытай- горадзе” з удзелам беларускіх дзіцячых пісьменнікаў М. Васілеўскага, Яны Явіч, Д. Юртаева.

Дзеці былі актыўнымі ўдзельнікамі захапляльнага тэатралізаванага дзеяння, якое знаёміла з паэтычнай творчасцю пісьменнікаў. Маладая беларуская пісьменніца, член Саюза пісьменнікаў Беларусі Яна Явіч пазнаёміла дзяцей з галоўнымі героямі сваіх кніг “Самыя кветкавыя сны” і “Уцёна хоча ведаць”. Дзмітрый Юртаеў паклікаў юных чытачоў у свет паэзіі,  праз вершы пра дзяцей “Ябеда” і “Скнара”, якія апавядалі пра адмоўныя якасці. Але самым займальным для дзяцей стаў ўдзел у паказе вершаў “Велікан Шурум-Бурум”, “Рыбачок”. Атрымалася вельмі весела і цікава і незвычайна шумна. Напрыканцы мерапрыемства лепшым чытачам бібліятэкі пісьменнікі ўручылі граматы. Прагучала пажаданне,  каб кніга стала верным спадарожнікам дзяцей на ўсё жыццё. Да мерапрыемства была аформлена кніжная выстава  “У кожнай кнізе — цуды”, на якой змясціліся самыя папулярныя і любімыя кнігі юных чытачоў.

 

Добавить комментарий

Войти с помощью: