“Сонечны зайчык на часопіснай старонцы”

Для арганізацыі вольнага часу дзяцей на перыяд летняга адпачынка, 2 жніўня ў Арджанікідзеўскай бібліятэцы-філіяле прайшоў Дзень дзіцячай перыёдыкі “Сонечны зайчык на часопіснай старонцы”, дзе былі прадстаўлены перыядычныя выданні для дзяцей. А так як інтарэсы сучасных школьнікаў вельмі разнастайныя, то і прапанаваныя ўвазе дзяцей часопісы і газеты адказвалі самым розным інтарэсам і запытам.

Дзіцячыя часопісы ўтрымліваюць шмат розных заданняў, якія спрыяюць развіццю ў дзяцей уяўлення, увагі, памяці, дапамагаюць у арганізацыі свайго вольнага часу. Цікавасцю карысталіся ў дзяцей беларускія часопісы: “Непаседа”, “Познайка”, “Вясёлка”, “Адзін дома”, “Рюкзачок”, “Мішутка”, “Каламбур”. У часопісах знаходзіцца пазнавальная інфармацыя ў даступнай форме, гульні, конкурсы, віктарыны, загадкі, галаваломкі, крыжаванкі – усё гэта ёсць на старонках часопісаў і дзеці з задавальненнем іх чыталі. Гэтыя дзіцячыя перыядычныя выданні ніколі не застаюцца без увагі школьнікаў, часопісы робяць жыццё дзяцей разнастайней і цікавей, а кожная новая старонка становіцца для іх сапраўдным адкрыццём.

Добавить комментарий

Войти с помощью: