“Рускай мове дай разгрузку, размаўляй па беларуску”

16 лютага ў Азярыцкаслабадской селькай бібліятэцы, з вучнямі сярэдніх класаў праведзены літаратурныя чытанні, прысвечаныя Дню роднай мовы: “Рускай мове дай разгрузку, размаўляй па беларуску”. На мерапрыемстве прысутнічалі вучні Азярыцкаслабадской СШ.
Мэтай урока было выхаванне павагі да роднай мовы, імкненне захоўваць сваю гісторыю, культуру, памятаць беларускіх пісьменнікаў і паэтаў. Вучні з вялікім захапленнем чыталі творы Народных пісьменнікаў Беларусі: Я.Купалы, Я.Коласа, М.Танка, Я.Брыля і іншыя.
Напрыканцы бібліятэкар зачытала вучням 10 запаведзяў аб роднай мове.

Добавить комментарий

Войти с помощью: