Дзень беларускага пісьменства

Дзень беларускага пісьменства адзначаецца штогод ў першую нядзелю
верасня і з’яўляецца нацыянальным святам у нашай краіне.
Свята дэманструе адзінства беларускага друкаванага слова з гісторыяй
і культурай беларускага народа, адлюстроўвае гістарычны шлях пісьменства і
друку ў Беларусі.
Традыцыйна Дзень беларускага пісьменства праходзіць у гарадах, якія
з’яўляюцца гістарычнымі цэнтрамі культуры, навукі, літаратуры і
кнігадрукавання.
У 2021 годзе свята пройдзе 5 верасня ў Капылі. Як заўсёды
арганізатары будуць імкнуцца адлюстраваць знакавыя падзеі для краіны,
гісторыка-культурную і духоўную спадчыну горада, якія аб’яднаны
пісьменьніцкім словам і літаратурнымі творамі.
Бібліятэчныя ўстановы нашага горада таксама не засталіся ў баку. У
горадзе і раёне праходзяць тэматычныя мерапрыемствы, прысвечаныя гэтай
падзее, напрыклад: прэзентацыя выставы факсімільных выданняў “Кніжная
спадчына Францыска Скарыны” і гадзіна роднай мовы “Не знікне цуд
прыгожага пісьменства”. У бібліятэках раёна афармляюцца кніжныя
выставы, аб беларускіх першадрукарах, аб літаратурных помніках звязаных з
гісторыяй першадрукарства, аб тых пісьменніках, што сталі правадырамі
беларускага слова.
Фонд Смалявіцкай цэнтральнай раённай бібліятэцы імя Максіма
Багдановіча багаты шэдэўрамі беларускай літаратуры, якая пралье святло на
невядомае, дапаможа пагрузіцца ў нацыянальны каларыт і правесці час з
задавальненнем і карысцю.

Добавить комментарий

Войти с помощью: