“Кошык фальклорных прысмакаў”

У Смалявіцкай цэнтральнай раённай бібіліятэцы імя М. Багдановіча
адбылася прэзентацыя кніжнай выставы “Кошык фальклорных прысмакаў”.
Вусная паэтычная творчасць, найважнейшая частка духоўнай
культуры народа, добра захавалася не толькі ў памяці беларусаў, але і ў
актыўным бытаванні, адыграла вялікую ролю ў развіцці літаратуры і
мастацтва, маральна-этычных нормаў жыцця.
Прадстаўленыя на выставе кнігі ўвасабляюць ў сабе лепшыя ўзоры
каляндарна-абрадавай і сямейна-абрадавай паэзіі, казачнага эпасу, народнага
тэатра, дзіцячага фальклору.
Цэнтральная месца на выставе займае серыя кніг “Беларуская
народная творчасць”, якая выдаецца Інстытутам мастацтвазнаўства,
этнаграфіі і фальклору НАН Беларусі (раней АН БССР) у Мінску з 1970 г.
Сабраныя ў вялікім аб’ёме разнастайныя творы народнай творчасці
ярка выяўляюць талент беларускага народа, пра яго вялікі уклад у сусветную
духоўную скарбонку. Выкарыстаны непасрэдныя запісы, матэрыялы з самых
розных друкаваных крыніц, архіваў, а ў песенных тамах даюцца нотныя
ўзоры меласу. Тамы ў серыі не маюць унутранай нумарацыі. Пачынаючы з
2000 г. частка тамоў была перавыдадзена ў тыповых або дапоўненых і
дапрацаваных выданнях.

Добавить комментарий

Войти с помощью: