Традыцыйна на Дзень беларускага пісьменства Цэнтральная раённая
бібліятэка імя Максіма Багдановіча прымала вучняў гімназіі №1. 4 верасня
супрацоўнікі бібліятэкі правялі для іх гадзіну роднай мовы “Не знікне цуд
прыгожага пісьменства…”
Кожнаму беларусу неабходна ведаць і старанна вывучаць сваю
родную мову, бо гэта першая крыніца, з якой мы пазнаём жыццё і
навакольны свет. Трэба ведаць і любіць лепшыя творы беларускай
літаратуры, багатую вусную творчасць.
На працягу ўсяго мерапрыемства ішла відэапрэзентацыя “Ад
прадзедаў спакон вякоў…”. Вучні чыталі вершы і прозу на роднай мове,
слухалі, як “спяваюць” цымбалы, а напрыканцы бібліятэкары запрасілі ўсіх
прысутных паглядзець цудоўную рэкламу беларускай мовы – відэафільм
“Смак роднай мовы”, які спрыяе пашырэнню ведаў пра багацце нашай
роднай беларускай мовы.