«Таямніцы роднай мовы»

10 верасня ў Забалоцкай сельскай бібліятэцы прайшла фальклорная
гадзіна «Таямніцы роднай мовы».
Дзеці пазнаёміліся з прыказкамі і прымаўкамі, якія раскрываюць тэму
ведання роднай мовы. З’яўляючыся сапраўднымі скарбамі, такія выслоўі
вучаць нас шанаваць родную мову. Народная мудрасць вучыць, што зло
заўсёды будзе пакарана, а дабро асвятляе жыццё і дапамагае перамагчы
любую бяду. Прыказкі і прымаўкі выхоўваюць у нас спагадлівасць да іншых
людзей, не даюць быць абыякавым і чэрствымі.
Таксама была закранута тэма любові да роднай зямлі, свайго куточка.
Звычайна, ў такіх беларускіх прыказках і прымаўках услаўляецца тое месца,
дзе чалавек нарадзіўся. Дзеці, падзяліліся знакамітымі прыказкамі і
прымаўкамі, якія яны чулі ад сваіх бабуль і дзядуль. Дзецям спадабалася
кніга М.К.Чарнякевіча “Таямніцы роднай мовы. Прыказкі і прымаўкі” з
серыі “маленькі прафесар”.
Кніга стала для дзяцей цікавай і пазнавальнай.

Добавить комментарий

Войти с помощью: