Дзень адзінства ў Зеленаборскай бібліятэцы

У Дзень народнага адзінства Зеленаборская сельская бібліятэка
сумесна з Домам культуры падрыхтавалі літаратурна-музычную кампазіцыю
“Максім Танк ды іншыя творцы Заходняй Беларусі”, падчас якой
распавядалася пра нялёгкія жыццёвыя і творчыя лёсы паэтаў Міхася
Машары, Міхася Васілька, Сяргея Новіка-Пяюна, Піліпа Пестрака, Пятра
Бітэля, Валянціна Таўлая, Максіма Танка.
Большасць гэтых імён малавядома, ці зусім невядома сучаснікам, але
яны змагаліся супраць апалячвання, змагаліся за права размаўляць па-
беларуску падчас знаходжання пад польская уладай, за сваё перакананне
сядзелі ў турмах і былі вызвалены Чырвонай Арміяй.
Для прысутных была прадэманстравана відэапрэзентацыя , прагучалі
вершы паэтаў, а ў выкананні артыстаў Дома культуры прагучалі песні на
словы Максіма Танка.

Добавить комментарий

Войти с помощью: