“Матулі рукі залатыя…”

Зеленаборская сельская бібліятэка сумесна з Домам культуры правялі
прэзентацыю выставы творчых работ жыхарак пасёлка “Матулі рукі
залатыя…”.
Падзея была прымеркавана да Тыдня Маці. Вырабы з папяровых
скрутак, карціны, вышытыя крыжыкам і гладдзю, вязаныя рэчы, сувеніры ў
стылі дэкупаж і артквілт – усе гэтыя прадметы выклікалі захапленне і
здзіўленне наведвальнікаў. А арганізатары выставы пачулі словы падзякі за
тое, што праслаўляюць рукі і здольнасці нашых дарагіх матуль.

Добавить комментарий

Войти с помощью: