Дзень часопіса “Полымя”.

2 снежня ў Смалявіцкай цэнтральнай раённай бібліятэцы імя Максіма
Багдановіча адбыўся дзень часопіса “Полымя”.
“Полымя”  – літаратурна-мастацкi i грамадска-палiтычны часопіс.
Выдаецца з снежня 1922 году ў Мінску штомесяц на беларускай мове.
Найстарэйшае беларускае літаратурна-мастацкае выданне.
Адна з галоўных задач часопіса “Полымя”, заснавальнікам якога
з’яўляецца Саюз пісьменнікаў Беларусі, – на сваіх старонках прапагандаваць
усё лепшае, што ствараецца сучаснымі беларускімі пісьменнікамі і
садзейнічае развіццю і духоўнай моцы нашай дзяржавы, з дапамогай
мастацкага слова быць правадніком дзяржаўнай палітыкі ў галіне культуры,
накіраванай на далейшае духоўнае развіццё беларускай нацыі.

Добавить комментарий

Войти с помощью: