Трасцянец. Трагедыя народаў Еўропы

Кніга прысвечана трагічным падзеям, якія адбываліся ў 1941—1944 гадах каля былой вёскі Малы Трасцянец Мінскага раёна. Тут існавала найбуйнейшая на акупіраванай нямецка-фашысцкімі захопнікамі тэрыторыі СССР нацысцкая «фабрыка смерці» Трасцянец, — адно з 8 найбуйнейшых у Еўропе месцаў масавага знішчэння людзей. Яе ахвярамі сталі 206,5 тысячы мірных жыхароў Савецкага Саюза, Германіі, Аўстрыі, Чэхіі, іншых краін, а таксама ваеннапалонных. Помнікам ім стаў велічны Трасцянецкі мемарыял, дзве чаргі якога былі ўрачыста адкрыты ў 2015 і 2018 гадах. У кнізе змешчаны гістарычныя звесткі пра вёскі Малы і Вялікі Трасцянец і іх наваколле пачынаючы з канца XVI стагоддзя, падрабязны расказ пра трагедыю масавага знішчэння нацыстамі ні ў чым не вінаватых людзей, гісторыя увекавечання іх памяці. Выданне прызначана для шырокага кола чытачоў, найперш для моладзі, якая павінна ведаць трагічныя старонкі гісторыі Беларусі.