Бачыла А. Збор твораў: У 3-х т. Т.1/- Мн.: Маст. літ.-1986.-375 с.
У першы том Збору твораў вядомага беларускага паэта, заслужанага дзеяча культуры Беларускай ССР Алеся Бачылы ўвайшлі вершы, напісаныя аўтарам на працягу 1941- 1965 гадоў; паэмы, якія друкаваліся ў розны час у перыёдыцы і ў зборніку “Шляхі”; лібрэта оперы “Яснае світанне”, якая ставілася на сцэне Беларускага дзяржаўнага тэатра оперы і балета. Змешчана таксама літаратуразнаўчае даследаванне “Дарогамі Максіма Багдановіча”.
Бачыла А. Збор твораў: У 3-х т. Т.2 Вершы. Паэмы. Лібрэта.-Мн.: Маст.літ., 1986.-358 с.
Другі том Збору твораў склалі вершы., напісаныя аўтарам на працягу 1966-1974 гадоў; паэмы, якія друкаваліся у часопісе “Полымя”. Опера “Зорка Венера” і аперэта “Паўлінка”, створаныя на лібрэта Алеся Бачылы, мелі вялікі поспех у гледачоў.