ЛІПАЙ ПЁТР МІХАЙЛАВІЧ

ЛІПАЙ ПЁТР МІХАЙЛАВІЧ

     (Пятро  Липай)

 (22.06.1941 – 12.06.2010)

Нарадзіўся ў в. Вялікае Залужжа Смалявіцкага раёна, а дзяцінства і юнацтва прайшлі на Уздзеншчыне, радзіме бацькі, вясковага настаўніка, які ў час Вялікай Айчыннай вайны загінуў пад Варшавай.

Пасля сканчэння БДУ працаваў у рэдакцыях рэспубліканскіх часопісаў, загадчыкам аддзела Міжнароднай асацыяцыі «Культура – свету», друкаваў свае вершы і пераклады з украінскай і рускай моў у рэспубліканскіх выданнях. На яго словы напісаны песні «Лясныя абеліскі», «З вякоў – на вякі», «Сэрца Беларусі» і іншыя, якія гучаць на канцэртах і ў радыёэфіры.