Пекарский Эдуард Карлович

Пякарскі Эдуард Карлавіч – славуты савецкі вучоны ў вобласці этнаграфіі, лінгвісцікі, геаграфіі. Прызнаннем заслуг вучонага было выбранне яго членам-карэспандэнтам Акадэміі навук СССР у 1927 годзе, ганаровым  акадэмікам Акадэміі навук СССР у 1931 годзе. Гэта быў сапраўды дапытлівы кемлівы ад прыроды чалавек, які валодаў найвышэйшымі ступенямі даравітасці даследчыка, вучонага. Ён амаль першы  сярод вучоных, выхадцаў з Беларусі, зведаў на сваім горкім вопыце, што ў навуцы няма шырокай слупавой дарогі – бальшака.

Нарадзіўся Пякарскі Эдуард Карлавіч у беднай шляхецкай сям’і на хутары, у невялікім фальварку Пятровічы, што размяшчаўся за 25 кіламетраў на поўдзень ад мясцечка Смалявічы Мінскай губерні. Тады гэта быў глухі закутак, край дрымучых лясоў. Цяпер гэта вялікая вёска Пятровічы – цэнтр сельсавета, куды вядуць з усіх бакоў асфальтаваныя дарогі.

Вучыўся ў Мозырскай, Мінскай у Чарнігаўскай гімназіях, у Харкаўскім ветэрынарным  інстытуце (1877-78 гг.).

У снежні 1878 года за ўдзел у народніцкім руху выключаны з інстытута і прыгавораны да 5 гадоў адміністрацыйнай ссылкі ў Архангельскую губерню. Але прысуд не быў выкананы, таму што Эдуард Карлавіч скрыўся ад паліцыі, пад чужым прозвішчам і паехаў у Тамбоўскую губерню, дзе працаваў валасным пісарам. 24.12.1879 г. арыштаваны ў Маскве і заключаны ў Бутырскую турму. Асуджаны на 15 гадоў катаргі. Потым катаргу замянілі на пасяленне ў Якуціі (1881 г.). Там пачаў складаць якуцка-рускі і руска-якуцкі слоўнікі.

Удзельнік экспедыцыі Усх.-Сібірскага аддзялення Рускага геаграфічнага таварыства (1894-96 гг.) і Аяна-Нельсканскай (1903 г.). З 1905 г. у Пецярбургу яго запрасілі працягваць працу над слоўнікам якуцкай мовы. З 1907 г. па 1930 г.  выхадзіла акадэмічнае выданне “Словаря якутского языка” з багатымі паралелямі з роднастных моў і падрабязным тлумачэннем старых слоў і з’яў побыту.

Першую частку “Словаря” Э. Пякарскага пераклалі на турэцкую мову і выдалі ў 1945 годзе ў Стамбуле, а ўвесь “Словарь” перавыдалі ў нашай краіне ў 1959 годзе.

У 1907-1918 гадах пад рэдакцыяй вучонага выходзяць тры тамы «Образцов народной литературы якутов» на якуцкай мове.

За “Словарь” і «Образцов народной литературы якутов»  Э. Пякарскага ўзнагародзілі залатымі медалямі Акадэміі навук і Рускага геаграфічнага таварыства.

У 1914-1917 гг. сакратар аддзялення этнаграфіі Рускага геаграфічнага таварыства. Рэдагаваў часопіс “Живая старина”, працаваў у Інстытце ўсходазнаўства АН СССР.

Па рашэнню ЦВК і Савета Народных Камісараў Якуцкай АССР імем Э. Пякарскага назвалі школу ў Ігідзейску – месца яго першапачатковай ссылкі. Вучонага выбралі ганаровым членам Якуцкага даследчага таварыства “Саха-Кескіле” і Усходне-Сібірскага аддела Рускага геаграфічнага таварыства, членам карэспандэнтам Акадземіі навук СССР, пазней яе ганаровым членам.

Памёр вучоны 29 чэрвеня 1934 года.Урад Якуцкай АССР увекавечыў яго памяць дзвюма стыпендыямі імя Э. Пякарскага для студэнтаў гэтай рэспублікі.

 

Бібліяграфія:

  1. Акуліч, С. Наш славуты зямляк / С. Акуліч // Ленінскій заклік. – 1989. – № 103-105.
  2. Грыцкевіч, В. Эдуард Пякарскі: біяграфічны нарыс / Грыцкевіч, В. – Мн., 1989.
  3. Оконешников, Е.И. Э.К. Пекарский как лексикограф / Е.И. Оконешников. – Новосибирск, 1982.
  4. Пекарский Э.К.: к 100- летию со дня рождения. – Якутск, 1958.
  5. Пякарскі Эдуард Карлавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.13: / рэдкал.: Г.П.Пашкоў і інш. – Мн.: БелЭн, 1997. – С.156.
  6. Пякарскі Эдуард Карлавіч // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: 6 т. Т. 6. Кн. 1: / рэд.: Г.П. Пашкоў і інш.; маст. Э.Э. Жакевіч. – Мн.: БелЭн, 1997. – С. 15.
  7. http://www.marakou.by/by/davedniki/represavanyya-litaratary/tom-ii?id=19735