ПІЧУГІН ГЕНАДЗЬ ВАСІЛЬЕВІЧ

ПІЧУГІН  ГЕНАДЗЬ  ВАСІЛЬЕВІЧ

                  13.12.1952 г.

Нарадзіўся ў в. Кувакіна Алатырскага раёна Ульянаўскай вобласці. Вельмі рана пачаў пісаць. Вершы друкаваліся ў раённай і рэспубліканскай прэсе («Настаўніцкая газета», «Сельскае жыццё»), таксама гучалі на раённым, абласным і рэспубліканскім радыё.

Скончыў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію, Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут ім. Горкага. У 1986–1988 гг. працаваў дырэктарам саўгаса «Камунар» у Пскоўскай вобласці, намеснікам генеральнага дырэктара сумеснага беларуска-аўстрыйскага прадпрыемства, старшынёй калгаса ім. Чапаева ў Мінскай вобласці, намеснікам дырэктара школы № 2 г. Жодзіна, намеснікам загадчыка аддзелам народнай адукацыі Смалявіцкага райвыканкама (1988–1992).

Выдаў кніги вершаў «Земное стояние», «Да боли, до стона, до крика!» і «От себя не убежишь».

У дадзены час працуе ў 000 «Мидивисана», пражывае ў г. Смалявічы.