Зайцаў В.

 Зайцаў В. Смалявіцкі вінегрэт.-Мн.: “Такая жизнь”,1997.-40 с.

Яго кніга – гэта сатырычна-гумарыстычны вінегрэт з тутэйшых “фруктаў”. Многія жыхары раёна знаёмы з персанажамі твораў аўтара. Менавіта мясцовы “смак гэтай “ “стравы” валодае пэўнымі лекавымі ўласцівасцямі.

Дык пакаштуйце яе!


 

Зайцаў В. Павуцінкі над безданню.-Мн.: “Истар”,1997.-34 с.

Гэта кніга замалёвак, якія раней друкаваліся ў розных выданнях. Аўтар расказвае аб складаных узаемаадносінах чалавека з прыродай.. Яго трывожаць не толькі яе сёняшні, але і заўтрашні  дзень.


Выгодскі А. Жыць сёння.-М., “Компас”,-1999.- 80 с.

У кнізе апавядаецца аб людзях Смалявіччыны. З цеплынёй і глыбокай павагай. Аб жыццях няпростых, але прыгожых.


Выгодскі А. Сузор’е дабрыні: Кніга прозы.- Мн.: “Беларускі кнігазбор”,2000.-288 с.

Адам Выгодскі (Зайцаў  Вячаслаў Іванавіч) – надзіва руплівы аўтар, самабытна дастатковы і нацыянальна выразны. У кнігу  “Сузор’е  дабрыні” ўвайшлі лепшыя празаічныя творы, напісаныя А.Выгодскім за тры гады. Бадай усе яны пабачылі свет ў мясцовым і рэспубліканскім друку.


Выгодскі  А. Здарожаныя: Кніга прозы/ А Выгодскі.- Мн.: УП “Тэхнапрынт”, 2003.-300 с.

У кнігу Адама Выгодскага  увайшла аповесць, эсе і гумарэскі. Творам “Здарожаных”, што, уласна сваёй  мастацкай грунтоўнасцю вызначае вартасць гэтага выдання, аўтар  пасля першай кнігі прозы” Сузор’е дабрыні”,як бы нанова падцвярджае, што ён, прынамсі,не толькі добры нарысіст-раённік, але і надзіва прывабны празаік, які добра чуе роднае слова і, карыстаючыся ім, узважвае на вагах уласнага густу кожны яго гук.