Валадзько Аляксандр Вітальевіч
нарадзіўся ў г. Смалявічы ў 1955 годзе. Фатаграфіяй захапляўся яшчэ ў школьныя годы. З 1972 года захапленне стала прафесіяй.
Па заканчэнні Мінскага ПТВ–12 з 1974 года працаваў фатографам у Смалявіцкім РКБА.
З 1992 года – фотакарэспандэнт газеты “Край Смалявіцкі”.
1999 год – другое месца ў фотаконкурсе газеты “Рэспубліка”.
2000 год – удзельнік фотавыставы “Мастацкая фатаграфія”, г. Мінск.
2000 год – у жніўні прыняты ў члены Народнага фотаклуба “Мінск”.
Лічбавай фотакамерай працуе са студзеня 2000 года.
У снежні 2000 года – першая персанальная фотавыстава лічбавай фатаграфіі ў Беларусі, якая адбылася ў горадзе Смалявічы.
2000 – 2005 годы – удзельнік пяці калектыўных фотавыстаў, праведзеных народным фотаклубам “Мінск”.
З 2004 года – член аб’яднання “Фотамастацтва”.
Кастрычнік 2005 года – персанальная фотавыстава “Выбранае” ў горадзе Мінск, прысвечаная 50-годдзю з дня нараджэння аўтара.
2005-2010 гг. – удзельнічаў у калектыўных фотавыставах народнага фотаклуба “Мінск”.
2010 год – выставы фатаграфіі “Аб чым маўчаць муры” і “Дарагія мае землякі” у г. Смалявічы, прысвечаныя 55 – годдзю з дня нараджэння аўтара.