Ельский Константин Михайлович

Да ліку нястомных працаўнікоў навукі належыць Канстанцін Ельскі. Гэта быў усебакова адукаваны чалавек, рамантык па натуры, якога ўсё жыццё вабілі далёкія краіны і новыя адкрыцці…

Ельскі Канстанцін Міхайлавіч (17.2.1837, в. Ляды Ігуменскага павета Мінскай губ., цяпер у Смалявіцкім р-не — 26.11.1896), заолаг і падарожнік. Нарадзіўся ў сям’і збяднелага двараніна. Яго бацька ўдзельнічаў у падрыхтоўцы нацыянальна-вызваленчага паўстання 1794 г. пад кіраўніцтвам Т.Касцюшкі.

Скончыў Мінскую гімназію (1853 г.). Вучыўся на медыцынскім факультэце Маскоўскага ўніверсітэта (1853—1856 гг.), скончыў матэматычна-прыродазнаўчы факультэт Кіеўскага ўніверсітэта (1860 г.).

Працаваў выкладчыкам у Кіеўскай гімназіі і Кіеўскім універсітэце. Вывучаў насякомых і малюскаў. За даследаванне анатоміі малюска атрымаў вучоную ступень магістра (1862 г.).

Адзін з першых у Расіі падтрымаў эвалюцыйную тэорыя Ч.Дарвіна.

Удзельнічаў у падрыхтоўцы паўстання 1863 – 1864 гг. на Украіне. Каб пазбегнуць арышту, эмігрыраваў за мяжу. Як заолаг і геолаг працаваў у Турцыі, Германіі і Францыі. У 1865 г. выехаў у Гвіяну, у 1869 г. — у Перу. Вывучаў фаўну гэтых краін. Адкрыў новы від жывёлы Оіпопуз. 3 1878 г. жыў у Кракаве.

У гонар вучонага адзін з відаў лаўра названы Осоіеа .ІеЬсіі. Апісанне многіх птушак і звяроў давалася па калекцыі Ельскага, некаторыя віды названы яго імем.

 

         Бібліяграфія:

  1.  Грицкевич, В.П. Путешествия наших земляков. – Мн., 1968.
  2.        Мальдзіс, А.І. Падарожжа ў XIX стагоддзе. – Мн., 1969. – С. 150— 155.
  3. Ельскі Канстанцін Міхайлавіч // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: 6 т.  Т. 3.  / рэд.: Г.П. Пашкоў і інш.; маст. Э.Э. Жакевіч. – Мн.: БелЭн, 1996. – С. 350.