БАГДАНОВІЧ МІХАІЛ КАНСТАНЦІНАВІЧ

БАГДАНОВІЧ МІХАІЛ КАНСТАНЦІНАВІЧ

(17.11.1931 – 2007)

Настаўнік. Нарадзіўся у в. Сутокі Смалявіцкага раёна ў сям’і калгасніка-селяніна.

У 1949 г. скончыў з выдатнай адзнакай Юр’еўскую сямігодку і паступіў у Мінскае ФЗО. Пасля заканчэння вучылішча працаваў фрэзероўшчыкам на Мінскім аўтазаводзе і адначасова вучыўся на вячэрнім аддзяленні аўтамеханічнага тэхнікума. Сярэднюю адукацыю атрымаў пасля канчатка вочна-завочнай школы №4 г. Мінска.

У 1956 г. паступіў на геафак Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, на завочнае аддзяленне. У гэтым жа годзе па сямейных абставінах вярнуўся ў сваю родную в. Сутокі  і быў прыняты на працу загадчыкам дырэктара і настаўнікам Чемкаўскай пачатковай школы ў Лагойскім раёне.

У наступным працаваў настаўнікам геаграфіі ў Моладскай сямігодцы, потым служба ў войскі. У 1962 г. пасля заканчэння БДУ быў накіраваны на працу завучам па вытворчым навучанні і настаўнікам геаграфіі ў Усяжскую сярэднюю школу Смалявіцкага раёна.

У 1966–1977 гг. працаваў інструктарам Смалявіцкага райкама КПБ. Пасля вучобы ў Вышэйшай партыйнай школе пры ЦК КПБ працаваў загадчыкам аддзела Смалявіцкага райкама партыі.

У 1979 г. быў прызначаны дырэктарам СШ №2 у г. Жодзіне, дзе адпрацаваў 13 гадоў. Тройчы абіраўся дэпутатам, членам выканкама гарадскога Савета.

Аўтар кнігі «Заря над Гайной» /1995/, у якой распавядае аб вайне, сваіх сябрах дзяцінства, аднакласніках і вяскоўцах. Пахаваны на могілках в. Сутокі, як і згадваў нашчадкам.