ГАРФ ГАННА ЛЬВОЎНА (сапр. Гарфункель)
12.08.1908 г.
Руская дзіцячая пісьменніца, збіральніца фальклору Алтая. Нарадзілася ў г. Смалявічы (Мінская вобласць).
Скончыла МДУ ім. М. В. Ламаносава. Член Саюза пісьменнікаў СССР (1945), член Саюза пісьменнікаў Масквы. Пачынаючы з 1926 г. літаратурная дзейнасць Гарф была звязана з Горным Алтаем. Дзякуючы творчай садружнасці двух пісьменнікаў – Г. Гарф і П. Кучыяк – алтайскія народныя казкі атрымалі шырокую вядомасць. Большасць з іх падвяргалася значнай перапрацоўцы і ўяўляе творы, напісаныя па матывах алтайскіх народных казак. Алтайскія казкі Г. Гарф і П. Кучыяк перакладзеныя на мовы народаў СССР, а некаторыя з іх апублікаваныя на замежных мовах у выданнях для замежных чытачоў.