МАРОЗАЎ АЛЯКСАНДР ГЕНАДЗЬЕВІЧ
22.06.1961 г.
Нарадзіўся ў г. Смалявічы, дзе і пражывае. У 1978 г. скончыў СШ №1. У 1980 Беларускі завочны сельскагаспадарчы тэхнікум па спецыяльнасці «бухгалтар сельскай гаспадаркі».
У 1991 г. Мінскі інстытут культуры па спецыяльнасці «бібліятэказнаўства і бібліяграфія мастацкай літаратуры».
З 1978 па 1985 гг. працаваў у мастацкай майстэрні Смалявіцкага раённага Дома культуры. З 1985 г. працуе ў раённай бібліятэцы ім. М. Багдановіча г. Смалявічы.
Публікаваўся ў раённай і рэспубліканскай прэсе, у часопісах «Акно», «Западная Двина», «Бібліятэчны свет». Член Беларускага літаратурнага саюза «Полоцкая ветвь» з 1996 г. Лаўрэат III, IV Рэспубліканскіх і I расійска-беларускага фэстаў творчасці інвалідаў, 4-га Міжнароднага фестывалю літаратуры і культуры «Славянские традиции – 2012». Намінаваўся на міжнародную прэмію «Філантроп». Прымаў удзел у калектыўных зборніках «Провинция души» (1997), «Перелом» (1998), «Пространство свирели» (2003). У 2005 г. выйшаў паэтычны зборнік «Смотритель песочных часов», у 2011 г. выдадзеная кніга гумару «Короче».
Працуе метадыстам аддзела бібліятэчнага маркетынгу Смалявіцкай цэнтральнай бібліятэкі.