МАРОЗАЎ ЮРЫЙ ГЕНАДЗЬЕВІЧ
(30.01.1967 – 12.04.1994)
Нарадзіўся ў г. Смалявічы. Скончыў культпрасвет-вучылішча па спецыяльнасці «кіраўнік дрматычнага калектыву», але па спецыяльнасці не ўладкаваўся, што прымусіла змяніць мноства прафесій: вартаўнік, лабарант… За час вучобы ў вучылішчы пасябраваў са сваім выкладчыкам рэжысуры. Гэта быў і сябар, і крытык. Наогул, па жыцці Юра быў замкнёным чалавекам, паколькі лічыў, што яго ніхто не разумее. У яго было шмат сяброў, праўда, быў вельмі ўлюбёны, часта таму пакутаваў ад нераздзеленага кахання.
Ю. Марозаў валодаў добрым слыхам, іграў на многіх інструментах, не маючы пры гэтым музычнай адукацыі. Любімымі яго аўтарамі былі Кастанеда, Платон, Дастаеўскі. Не любіў белетрыстыку.
Пачаў пісаць яшчэ ў школе. Але нікому не даваў чытаць. «У яго быў свой уласны паэтычны свет», – кажа мама Дзіна Іванаўна, якая была яго першай настаўніцай.
Сур’ёзна пачаў пісаць толькі ў пачатку 90-х гг. Пісаў і аповесці, і драмы, і вершы. Усё ў яго атрымлівалася экспромтам, а рэдагаваць даводзілася старэйшаму брату Аляксандру. У яго прозе навакольныя прадметы набывалі пэўны сімвалізм. Пры жыцці не друкаваўся. У 1997 г. яго вершы былі надрукаваны ў паэтычным зборніку «Провинция души».