ПАТАПЧЫК ЭЛЬВІРА ІВАНАЎНА
29.11.1947г.
Нарадзілася ў г. Волч (Польшча). У 1971 г. скончыла БДУ (філалагічны факультэт). Пасля заканчэння ўніверсітэта стала працаваць у раённай газеце «Край смалявіцкі» (у той час «Ленінскі заклік»), прайшла шлях ад карэспандэнта да галоўнага рэдактара (1986–2004). У 2001 г. – лаўрэат вышэйшай прэміі Беларускага Саюза журналістаў «Залатое пяро», у 2002 г. – атрымала ганаравае званне «Заслужаны журналіст Беларускага Саюза журналістаў», узнагароджвалася Ганаровымі граматамі Міністэрства інфармацыі РБ, Мінскага аблвыканкама. З’яўлялася членам Смалявіцкага райвыканкама, членам Сакратарыята Беларускага Саюза журналістаў. Публікавалася ў газетах «Мінская праўда» «Знамя Юности», «Беларуская ніва» і інш.
Аўтар кніг «Зялёны Бор» (2000), «Кола гісторыі» (2001), «Зямля і людзі» (2008) брашуры «Смалявічы» (2003г).