БУКАЦІЧ СЦЯПАН СЦЯПАНАВІЧ

БУКАЦІЧ СЦЯПАН СЦЯПАНАВІЧ

                       (4.01.1947 – 3.10.2009)

Нарадзіўся ў в. Батурынка Прылепскага сельсавета Смалявіцкага раёна ў сям’і селяніна.

Член Беларускага Саюзу журналістаў з 1972 г.

У 1965 г. закончыў Мінскі палітэхнікум. Працаваў майстрам на торфабрыкетным заводзе «Радзічава» Слуцкага раёна. Тры гады адслужыў у Савецкай арміі ў цэнтральнай групе войск (Чэхаславакія)

З 1969 г. працаваў у Смалявіцкай раённай газеце «Ленінскі заклік»: літсупрацоўнікм, загадчыкам аддзела сельскай гаспадаркі, намеснікам рэдактара. З лістапада 1991 г. працаваў у Барысаўскай аб’яднанай газеце «Адзінства» – загадчыкам аддзела пісьмаў, загадчыкам аддзела сельскай гаспадаркі. Са студзеня 2003 г. – рэдактар аддзела раслінаводства часопіса «Белорусское сельское хозяйство».