ШАХОВІЧ МЕЧІСЛАЎ ЗЯНОНАВІЧ

ШАХОВІЧ  МЕЧІСЛАЎ  ЗЯНОНАВІЧ

           (9.01.1933 – 6.06. 2008)

Нарадзіўся. у г. п. Крывічы Мядзельскага раёна Мінскай вобласці.

Скончыў аддзяленне журналістыкі БДУ (1962), а ў 1968 г. – Мінскую двухгадовую Вышэйшую партыйную школу. Працаваў у рэдакцыях Крывіцкай, Валожынскай, Пухавіцкай, «Мінскай праўды». У музеі Янкі Купалы, у школе. Друкаваўся ў часопісах «Полымя», «Беларусь», «Маладосць», у калектыўным зборніку «Рунь».

З  1974  па  1994 г. працаваў  у  рэдакцыі  смалявіцкай  раённай  газеты  «Ленінскі  заклік».  Аўтар  зборнікаў  вершаў  «Па  загаду  сэрца» (1975), «Паклон зямлі» (1979), «Бераг дабрыні» (1990), а таксама кніжак для дзяцей «Падарунак», «Сунічная  палянка».  Член СП Беларусі.