Краеведческие уголки (положение)

Палажэнне

аб правядзенні раённага агляду-конкурсу на лепшае афармленне краязнаўчых куткоў “ Сэрцу мілы край”.

Раённы агляд-конкурс на лепшае афармленне краязнаўчых куткоў “Сэрцу мілы край” праводзіцца па ініцыятыве Смалявіцкай цэнтральнай раённай бібліятэкі імя М.Багдановіча.

Прымаюць удзел усе бібліятэчныя ўстановы раёна.  Метадычную падтрымку ажыццяўляе цэнтральная раённая бібліятэка імя М.Багдановіча, аддзел бібліятэчнага маркетынгу.

Палажэнне азначае асноўныя паняцці, мэты, задачы і парадак правядзення раённага агляду-конкурсу на лепшае афармленне краязнаўчых куткоў сярод спецыялістаў ЦБС.

Мэта:

  • Інфармаванне чытачоў аб краязнаўчых дакументах, распаўсюджванне ведаў аб краязнаўчых дакументах сярод  жыхароў сваёй зоны абслугоўвання.

Задачы:

  • выяўленне краязнаўчых і мясцовых дакументаў сваёй зоны абслугоўвання
  • фарміраванне фонда краязнаўчых дакументаў, забеспячэнне пастаяннага зберажэння
  • рацыянальнае змяшчэнне краязнаўчага кутка
  • садзейнічанне фарміраванню ў чытачоў уяўлення аб гістарычным мінулым і цяперашнім часе свайго краю, асобах і падзеях.

Тэрміны правядзення конкурсу:

Конкурс праводзіцца з 10 студзеня па 1 лістапада 2016г.

Вынікі падводзяцца з 1 лістапада па 1 снежня 2016г.

Склад журы:

  1. Чэрваненка С.В. – дырэктар Смалявіцкай СПБ
  2. Дзяркач Л.М.- заг. аддзелам бібліятэчнага маркетынгу
  3. Смірнова Н.Л. – заг. аддзелам абслугоўвання і інфармацыі
  4. Сёмуха Н.М. – заг. аддзелам камплектавання
  5. Марозаў А.Г. — старшыня прафкома

Крытэрыі адзнакі:

  • якасць і эстэтычная накіраванасць кутка;
  • творчы і інавацыйны падыход да афармлення;
  • выдавецкая дзейнасць;
  • папаўненне новымі матэрыяламі;
  • колькаснае і якаснае ўтрыманне матэрыялу: наяўнасць летапісу населеных пунктаў, летапісу бібліятэкі, альбомаў, буклетаў, тэматычных папак,  ілюстрацый, фотаздымкаў, карт, літаратуры, вырабаў і інш;
  • інфармацыя аб краязнаўчых матэрыялах у сродках масавай інфармацыі.

Удзельнікі конкурсу прадстаўляюць фотаздымкі краязнаўчых куткоў у электронным выглядзе ў аддзел бібліятэчнага маркетынгу да 01.11.2016г.

Па выніках конкурсу бібліятэкі-пераможцы будуць ўзнагароджаны дыпломамі. Вопыт работы афармлення краязнаўчых куткоў абагульняецца, вынікі конкурсу адлюстроўваюцца на бібліятэчным сайце і сродках масавай інфармацыі.