Напярэдадні “Таццянінага Дня” Зяленаборская сельская бібліятэка
сумесна з Зеленаборскім Домам культуры правялі вечарыну “Рамантыка
раманса”.
Слухачы пачулі цудоўныя музычныя творы, складзеныя у перыяд ад
канца 19-га стагоддзя да нашых дзён. Шмат у каго з гледачоў у вачах былі
слёзы і гэта было найвышэйшай адзнакай самадзейным выканаўцам, сярод
якіх былі: Сяргей Зарэмба, Наста Мініч, Людміла Быўшых, Ірына Жабыка,
Аксана Лушчык, Валер Аноцкі, Валер Гусеў. А правяла вечарыну і
пазнаёміла гасцей з выставай “Раманс у рускай літаратуры”, гаспадыня
Зеленаборскай бібліятэкі Таццяна Гусева.