Нядзеля роднай мовы

Куркаўскай сельскай бiблiятэкай сумесна з ДУА «Куркаўскi вучэбна-
педагагiчны комплекс дзiцячы сад-сярэдняя школа» з 21 па 25 лютага
праводзiлася Нядзеля роднай мовы. Былi арганiзаваны дзве кнiжныя
выставы: «Сучасныя беларускiя пiсьменнiкi – дзецям» i «Сучасныя беларускiя
пiсьменнiкi – дарослым», дзе былi прадстаулены творы Ў. Лiпскага, А.
Карлюкевiча, А. Зэкава, А. Бутэвiча, Р. Баравiковай, А. Паплаускага i iншых.
Таксама была праведзена гульня «Чароўны куфэрак» У куфэрку знаходзiлiся
розныя прадметы. Iх патрэбна было не гледзячы дастаць i сказаць, як яны
называюцца на беларускай мове.  Потым адгадвалi беларускiя загадкi,
прыгадвалi беларускiя прыказкi i прымаўкi. У мерапрыемстве ўдзельнiчалi
ўсе навучэнцы, ад самых малодшых да старшакласнiкаў i нават настаўнiкi.

 

Добавить комментарий

Войти с помощью: