«Таямнічы ручнік»

Ручнік – гэта, напэўна, адна з самых таямнічых рэчаў ва ўжытку нашых
продкаў. Яго знакі-сімвалы так і не разгаданы да канца. Ручнік суправаджаў
чалавека ад нараджэння да самай смерці, а майстэрства яго  вырабу
перадавалася ад пакалення да пакалення. У кожным рэгіёне нашай краіны
ручнікі былі розныя па колеры і малюнку.
З 25 мая ў Цэнтральнай раённай бібліятэцы імя Максіма Багдановіча
адбылася прэзентацыя кніжнай выставы “Таямнічы ручнік”, прысвечаная
Дню ручніка.
Ручнiк адлюстроўвае гiсторыю народа, яго дух, творчыя памкненнi i
мастацкае светаўспрыманне. Гэта найкаштоўнейшы здабытак беларускай
культуры i мастацтва. Ва ўзорах тканых і вышываных вырабаў зашыфравана
гісторыя жыцця людзей і прыроды, гісторыя роднага краю.

 

Добавить комментарий

Войти с помощью: