«Калі гэта бывае!»

20 жніўня ў Пекалінскай сельскай бібліятэцы была праведзена
віктарына «Калі гэта бывае». Мэта дадзенага мерапрыемства: узнавіць
старонкі гісторыі беларускага народа, развіць у вучняў цікавасць да культуры
і гісторыі беларускага народа, выхаваць у вучняў пачуццё гонару за сваіх
суайчыннікаў. Удзельнікі віктарыны адправіліся ў незвычайнае, віртуальнае
падарожжа па Беларусі не выходзячы з бібліятэкі. Усе прысутныя вандравалі
па разнастайных старонках культуры і гісторыі Беларусі, а заадно пабачылі
наколькі добра ведаюць родную мову.

Добавить комментарий

Войти с помощью: