Агляд літаратуры па творчасці Пімена Панчанкі “Свая сцяжынка” адбываецца ў Смалявіцкай цэнтральнай раеннай бібліятэцы імя Максіма Багдановіча.Агляд прымеркаваны да 105-годдзя з дня нараджэння народнага паэта Беларусі, творчасць якога – значная старонка ў гісторыі беларускай літаратуры ХХ ст.: паэт, публіцыст, літаратуразнавец, перакладчык, літаратурны крытык, журналіст. Імя Пімена Панчанкі добра вядома шырокаму колу аматараў беларускай паэзіі. Творам народнага паэта ўласцівы глыбокі лірызм, тонкі філасофскі роздум, дакладна акрэсленая грамадзянская пазіцыя, сатырычны пафас. Яго паэзія псіхалагічна чуйная, незвычайна багатая на рэаліі жыцця і чалавечыя адносіны, павернута да штодзённых спраў, прасякнута людскімі клопатамі і трывогамі, раскрывае свет сучасніка. Запрашаем усіх прыхільнікаў творчасці паэта пазнаеміцца з адкрытым праглядам літаратуры і ўзяць кнігу дадому.