У Арджанікідзеўскай бібліятэке 6 кастрычніка ў рамках правядзення
Дня адчыненых дзвярэй для самых юных наведвальнікаў – вучняў
малодшых класаў была праведзена візіт-экскурсія па бібліятэцы пад назвай
“Бібліятэка запрашае ў госці”.
У бібліятэцы навучэнцы другіх класаў даведаліся аб усіх самых
вялікіх сакрэтах “кніжкінага дома”: пра тое якія кнігі і часопісы ёсць у
бібліятэцы. Дзеці ўважліва слухалі бібліятэкара пра тое, як знайсці
патрэбную кнігу на паліцы, як паводзіць сябе ў бібліятэцы, як ставіцца да
кнігі. Падчас экскурсіі дзеці з цікавасцю разглядалі розныя
энцыклапедычныя выданні, навукова-пазнавальныя кнігі, дзіцячыя часопісы,
якія ёсць у бібліятэцы. Экскурсія зрабіла на удзельнікаў мерапрыемства
велізарнае ўражанне. Нядзіўна, бо перад юнымі чытачамі раскрылася вялікая
таямніца, даведацца якую можна толькі чытаючы.
Навучэнцы трэціх і чацвертых класаў паўдзельнічалі ў літаратурнай
віктарыне “У чаканні казачнага цуду”, падчас якой удзельнікі акунуліся ў
свет чароўных казак. Дзеці адказвалі, чаму нас вучаць казкі, і якія героі казак
ім асабліва падабаюцца. Юныя чытачы адказвалі на пытанні віктарыны,
распавядаючы пра герояў казак, называючы чароўныя прадметы,
успамінаючы назвы сваіх любімых казак, адгадваючы вясёлыя загадкі пра
казачных герояў. Для іх быў праведзены агляд навінак і самых цікавых
дзіцячых кніг “Гэтыя дзіўныя кніжкі”.