Гістарычная заслуга Янкі Купалы і Якуба Коласа заключаецца, перш
за ўсё, у тым, што яны стварылі сапраўдныя шэдэўры нацыянальнага
мастацтва і тым самым узнялі беларускую літаратуру да ўзроўню перадавых
літаратур свету, зрабілі яе агульнанароднай з’явай, адным з важнейшых і
дзейсных сродкаў маральнага і эстэтычнага выхавання будучых пакаленняў.
Да 140-годдзя з дня нараджэння Я.Коласа і ЯФ.Купалы ў бібліятэках
раёна адбыліся:
“Песняры зямлі Беларускай”
Кніжная выстава падрыхтаваная Усяжскай сельскай бібліятэкай да
юбілею гэтых пісьменнікаў, у поўнай меры адлюстроўвае ўвесь спектр
шматграннай творчасці “Песняроў зямлі Беларускай”
“Жыцце, аддадзенае народу”
У Чырвонасцяжскай сельскай бiблiятэцы 2 лістапада пачала
дзейнiчаць кнiжная выстава “Жыцце, аддадзенае народу”, прысвечаная 140-
годдзю з дня нараджэння Я.Коласа. На выставе прадстаўлена бiяграфiя i
мастацкая лiтаратура славутага беларускага пiсьменнiка, якi ўнес вялiкi
ўнёсак у развiцце беларускай мовы i лiтаратуры.
“Maiх радкоў няма без Беларусi…”
Да юбілею Якуба Коласа Драчкаўская сельская бібліятэка
падрыхтавала кніжную выставу «Maiх радкоў няма без Беларусi…», у якой
адлюстравалася жыццё і творчасць беларускага песняра.
«Полгода Кастуся»
2 лістапада ў Пятровіцкай сельскай бібліятэцы адбылося
прадстаўленне “батлейкі” «Паўгода Кастуся» да 140-годдзя з д.н. Я.Коласа.