«Дзень з Коласам»

3 лістапада спаўняецца 140 гадоў з дня нараджэння вялікага паэта і
празаіка, драматурга і перакладчыка, крытыка і публіцыста, буйнога
вучонага, цудоўнага лінгвіста і фалькларыста Якуба Коласа.
Жыццё і дзейнасць Якуба Коласа прасякнуты высакароднасцю,
неабыякавасцю, вернасцю прынцыпам і любоўю да роднай зямлі.
3 і 4 лістапада аддзел па рабоце з дзецьмі цэнтральнай раённай
бібліятэкі імя Максіма Багдановіча далучылся да знамянальнай падзеі.
Кожны мог паўдзельнічаць у літаратурных чытаннях «Дзень з Коласам».
Карыстальнікі маглі прачытаць любы твор аўтара, які ім падабаецца.

“Жыццевые дарогі Якуба Коласа”


3 лістапада ў Алесінскай сельскай бібліятэцы адбылося літаратурнае
знаёмства “Жыццевыя дарогі Якуба Коласа” да 140-годдзя з дня нараджэння Якуба
Коласа.
Удзельнікі мерапрыемства пазнаёміліся с жыццём і творчасцю пісьменніка,
чыталі вершы, адказывалі на пытанні. Пасля завяршэння мерапрыемства дзеці
зразумелі, чаму Якуба Коласа лічаць адной з зорак першай велічыні на небасхіле
беларускай літаратуры.

Добавить комментарий

Войти с помощью: