Янка Маўр – адзін з заснавальнікаў беларускай дзіцячай літаратуры, прыгодніцкага і навукова-пазнавальнага жанраў у беларускай літаратуры, стваральнік першай беларускай навукова-фантастычнай аповесці.
Да 140-годдзя з дня нараджэння Я.Маўра з 10 па 14 мая ў ДУК «Смалявіцкая цэнтральная раённая бібліятэка імя Максіма Багдановіча» праходзіць адкрыты прагляд літаратуры — «Майстар літаратурнага слова», на якім чытачы бібліятэкі могуць пазнаёміцца з кнігамі аўтара.