Галоўнае багацце бібліятэкі — кнігі, здавалася б — гэта азбучная ісціна. Але што такое бібліятэка без чытачоў — проста сховішча. З 15 па 17 верасня ў Смалявіцкай цэнтральнай раённай бібліятэцы імя Максіма Багдановіча праходзіла кніжная латарэя “Дарым кнігу з любоўю”, удзельнікамі якой былі наведвальнікі бібліятэкі. Нашы чытачы атрымалі ў падарункак кнігі з буккросінга. У гэтыя дні ў бібліятэцы адбылася прэзентацыя кніжнай выставы “Вялікі храм з вялікай гісторыяй”, а таксама была падрыхтавана панарама бібліятэчнага жыцця “Мы служым кнізе, каб кніга служыла нам”.