Краязнаўства з’яўляецца важным рэсурсам грамадска-патрыятычнага станаўлення асобы, а краязнаўчая дзейнасць спрыяе яе ўсебаковаму развіццю. Менавіта таму краязнаўства сёння па праву лічыцца адным з асноўных накірункаў у рабоце ДУК “Смалявіцкая цэнтральная раенная бібліятэка імя Максіма Багдановіча”.
19 кастрычніка дырэктар ДУК”Смалявіцкая цэнтральная райенная бібліятэка імя Максіма Багдановіча” С.В.Чэрваненка і загадчык аддзела абслугоўвання і інфармацыі Н.Л.Смірнова правялі для супрацоўнікаў сельскіх бібліятэк краязнаўчы час “Краязнаўства ў бібліятэцы”. Увага выступоўцаў была накіравана на тое, што асноўнай задачай краязнаўства з’яўляецца збор матэрыялаў і інфармаванне карыстальнікаў аб гісторыі, сучасным становішчы і перспектывах развіцця краю, развіццё інтарэсу і беражлівых адносін да сваёй малой радзімы, арганізацыя і правядзенне сустрэч з цікавымі людзьмі, знаёмства з творчасцю пісьменнікаў і паэтаў роднага краю. Па заканчэнню мерапрыемства супрацоўнікі сельскіх філіялаў змаглі задаць пытанні, якія іх хвалявалі.\