Мікола Нікановіч –наш зямляк

14 лістапада Клянніцкая сельская бібліятэка –клуб правяла літаратурную гадзіну “Мікола Нікановіч – наш зямляк”. Бібліятэкар разам з навучэнцамі 5 класа прыгадалі біяграфію і літаратурную дзейнасць пісьменніка. Дзеці з цікавасцю прачыталі ўрывак з аповесці «Мяцеліца», героі якой мужныя, нязломленыя духам людзі. Трэба адзначыць, што ўсе творы пісьменніка прасякнуты любоўю да роднай зямлі, да людзей працы. Вельмі прыемна, што напрыканцы мерапрыемства вучань Міхейчык Ягор узяў кнігу «Летнім днём» каб пачытаць дома.

Добавить комментарий

Войти с помощью: