У Смалявіцкай цэнтральнай раеннай бібліятэцы імя Максіма Багдановіча з 6 па 12 снежня праходзіць адкрыты прагляд літаратуры “ Я хацеў бы спаткацца з вамі…”, які прысвечаны Максіму Багдановічу – класіку беларускай літаратуры, аднаго са стваральнікаў сучаснай літаратурнай беларускай мовы, паэта, публіцыста, літаратурнага крытыка, перакладчыка. Літаратурная спадчына Максіма Багдановіча ўвайшла ў залаты фонд беларускай культуры. Нашы чытачы могуць пазнаеміцца з жыццем і творчасцю паэта, пагартаць старонкі любімых кніг паэта.