«Аб роднай мове, замоўлю слова я…»

Ніякае багацце людзей не бывае
даражэйшым за іх родную мову.
(Якуб Колас)

21 лютага ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Мілагучная, мяккая, цудоўная беларуская мова бярэ свой пачатак з даўніх часоў і, нягледзячы ні на што, працягвае жыць і гучаць.
З 20 па 22 лютага ў цэнтральнай раённай бібліятэцы імя Максіма Багдановіча праходзіць біблія-экспрэс «Аб роднай мове, замоўлю слова я…». На ім прадстаўлены кнігі на роднай мове ад класікаў беларускай літаратуры да сучасных аўтараў. Тут можна пазнаёміцца з вядомымі з дзяцінства мастацкімі творамі беларускіх песняроў: Я. Коласа, Я. Купалы, М. Танка, М. Багдановіча, І. Мележа, І. Шамякіна і іншых. Амаль усе кнігі, прадстаўленыя на выставе, выданыя на беларускай мове, ілюстраваны, а галоўнае – даступныя кожнаму, хто наведаецца ў бібліятэку.

Добавить комментарий

Войти с помощью: