1 сакавіка 95 гадоў з дня нараджэння вядомай беларускай паэтэсы
і пісьменніцы Еўдакіі Якаўлеўны Лось. Яна стала адной з родапачынальніц
самабытнай плыні беларускай жаночай паэзіі, якая ярка раскрылася
ў 70–80-я гг. ХХ ст. Еўдакія Лось – аўтар шматлікіх паэтычных зборнікаў. Яе
паэзія шчырая, сагрэтая пачуццём любові да родная старонкі, да людзей.
Асноўнымі тэмамі лірыкі былі каханне, мацярынства, Радзіма, вайна. Вершы
Еўдакіі Лось падобны на акіян, які прыцягвае, сведчыць пра велічнасць
і вечнасць беларускіх слоў. Чытаеш паэзію гэтай яркай пеставанкі гераічнай
Віцебскай старонкі і думаеш пра тое, што, відаць, варта часцей дакранацца
зрокам, слыхам, усёй свядомасцю да такіх паэтычных твораў — тады
паменей войнаў і бруду, тады адсунецца далей тая ці іншая катастрофа,
страхі пра якую забіраюць наша мысленне.
З 1 па 5 сакавіка ў цэнтральнай раённай бібліятэцы імя Максіма
Багдановіча прайшла прэзентацыя кніжнай выставы “Адкрыты дзіўны свет
паэзіі”, на якой наведвальнікі маглі пазнаёміцца з біяграфіяй пісьменніцы,
а таксама з яе творчасцю.