«Прэса на ўсе інтарэсы»

У стагоддзе інфармацыйных тэхналогій дзеці і іх бацькі за пошукам неабходнай інфармацыі часта звяртаюцца да сеткі Інтэрнэт, выкарыстоўваюць электронныя носьбіты інфармацыі, забываючы пра існаванне такіх крыніц, як перыядычныя выданні.
З мэтай прыцягнення новых чытачоў з 9 па 11 красавіка ў цэнтральнай раённай бібліятэцы імя Максіма Багдановіча была аформлена выстава перыядычных выданняў «Прэса на ўсе інтарэсы». На выставе прысутнічаюць часопісы і газеты для аматараў прэсы. Кожны чытач знойдзе на старонках выданняў цікавую для сябе інфармацыю.
Чытанне часопісаў і газет пашырае кругагляд падрастаючага чалавека, робіць яго вольны час цікавым і карысным, выхоўвае чытацкі густ, фармуе пазітыўнае светаўспрыманне. Чытаць перыёдыку — значыць ісці ў нагу з часам! Тым больш, што сённяшнія часопісы-проста любата, так і хочацца ўзяць іх у рукі, пагартаць, паглядзець! Паважаныя чытачы, мы з нецярпеннем чакаем вас! У нас ёсць, што вам прапанаваць!

Добавить комментарий

Войти с помощью: