Галоўная задача бібліятэк складаецца ў тым, каб творы беларускіх пісьменнікаў, як сучасных, так і тых, хто займаўся літаратурнай дзейнасцю ў мінулых стагоддзях, не былі адданыя забыццю. Знаёмства з іх жыццём і творчасцю дапамагае лепш зразумець мастацкую праўду твораў, прыгажосць мовы, глыбіню думак і пачуццяў. Задача кожнага бібліятэкара — стаць актыўным пасярэднікам паміж творчасцю пісьменніка і чытачом. Таму асноўным напрамкам работы бібліятэкі з’яўляецца прапаганда літаратурнай спадчыны беларускага народа.
З 16 па 30 красавіка 2024 года ў цэнтральнай раённай бібліятэцы імя Максіма Багдановіча праходзіць прэзентацыя кніжнай выставы “Беларускія кнігі-юбіляры”. На ёй можна знайсці творы вядомых беларускіх паэтаў і празаікаў – Я. Коласа, К. Крапівы, У. Караткевіча, П. Броўкі.