Дзень беларускага пісьменства – адно з самых яркіх культурных святаў
краіны. У гэты дзень беларусы аддаюць даніну павагі нашым продкам, якія
ўнеслі ўклад у гісторыю развіцця айчыннай культуры: пісьменства і друку.
6 верасня ў цэнтральнай раённай бібліятэцы імя Максіма Багдановіча
прайшла краязнаўчая гадзіна “Ад прадзедаў спакон вякоў нам засталася
спадчына” для вучняў пятых класаў Смалявіцкай раённай гімназіі.
Супрацоўнікі бібліятэкі Тоўкач Таццяна Уладзіміраўна і Мікуліч Алеся
Ігараўна расказалі дзецям пра гісторыю ўзнікнення нацыянальнага свята і яго
традыцыі. А таксама пагрузілі дзяцей ў гістарычнае мінулае г. Смалявічы.
Правялі па гістарычных вуліцах горада і расказалі пра знакамітых людзей
Смалявіччыны. Мерапрыемства суправаджалася відэапрэзентацыяй «На ёсць
чым ганарыцца, нам ёсць што берагчы»