Для большасці людзей, якія пражываюць на тэрыторыі Беларусі, роднай з’яўляецца менавіта беларуская мова. Родным — значыць, каханым, дарагім, самым-самым … Беларуская мова-вельмі мілагучная мова. 21 лютага 2025 года ў Смалявіцкай цэнтральнай раённай бібліятэцы імя Максіма Багдановіча прайшла літаратурная хвілінка «Аб роднай мове замаўлю словы я…», падчас якой бібліятэкар паведаміла юным чытачам пра нашу родную, беларускую мову. Бібліятэкар пазнаёміла прысутных з кніжнай выставай, на якой былі прадстаўлены кнігі беларускіх аўтараў на беларускай мове. Таксама выстава была дапоўненая стыкерамі з цытатамі знакамітых беларускіх пісьменнікаў-Якуба Коласа і Янкі Купалы, Максіма Багдановіча – пра беларускую мову. Выстава была ўпрыгожана традыцыйнымі ў беларускай культуры рэчамі-ручніком з ўзорамі, вырабамі з саломкі.
Дзецям было прапанавана пагуляць у гульню, у якой яны выцягвалі карткі са словамі на рускай мове і называлі гэтае слова на беларускай мове. Атрымалася вельмі цікава і займальна. Напрыканцы літаратурнай хвілінкі прагучалі важныя словы, што беларуская мова заслугоўвае таго, каб яе любілі, ганарыліся ёй і размаўлялі на ёй.