9 мая адно з самых важных святаў у нашай краіне – Дзень Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. У 2025 годзе адзначаецца 80-я гадавіна Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. 80 гадоў прайшло з таго моманту, як савецкі народ атрымаў поўную і канчатковую перамогу над фашысцкай Германіяй.
Напярэдадні 9 мая, супрацоўнікі аддзела бібліятэчнага маркетынгу Цэнтральнай раённай бібліятэкі імя Максіма Багдановіча, правялі ўрок мужнасці «Цяжкія шляхі да Вялікай Перамогі» для вучняў 7 «Б» ДУА «Сярэняя школа № 1 імя В.Ф. Купрэвіча». Ён быў прысвечаны несмяротнаму подзвігу нашага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны і гераічнай Вялікай Перамозе. Бібліятэкары падрыхтавалі змястоўную прэзентацыю, у якой расказалі пра ключавыя падзеі Вялікай Айчыннай вайны, пра гераізм і самаахвярнасць савецкіх воінаў, партызан і падпольшчыкаў.
Напрыканцы мерапрыемства вучні і госці ўшанавалі памяць загінулых хвілінай маўчання. Такія сустрэчы дапамагаюць моладзі глыбей усвядоміць значэнне Вялікай Перамогі і захаваць памяць пра подзвіг продкаў.