«Маленькія героі вялікай вайны»

19 мая супрацоўнікі аддзела бібліятэчнага маркетынгу ДУК «Смалявіцкая цэнтральная раённая бібліятэка імя Максіма Багдановіча» правялі для вучняў 3-га класа гадзіну мужнасці «Маленькія героі вялікай вайны». Мерапрыемства было прысвечана памяці юных хлопчыкаў і дзяўчынак, якія ў гады страшнай Вялікай Айчыннай вайны праявілі неверагодную мужнасць. Як іх бацькі і маці, браты і сёстры, яны адважна змагаліся за Радзіму, за светлую будучыню, за сваіх родных, сяброў і таварышаў.

Бібліятэкары распавялі дзецям пра піянераў-герояў, пра подзвігі хлапчукоў і дзяўчынак, якія бясстрашна і горда крочылі ў зарыва вайны, у грукат кананады, якія ступілі на фронт і не вярнуліся. Дзеці даведаліся імёны тых, чый подзвіг назаўсёды застанецца ў памяці пакаленняў. Ім былі расказаны гісторыі пра подзвігі Леаніда Голікава, Зіны Партновай, Марата Казея, маладагвардзейцаў Краснадона і многіх іншых. Мерапрыемства суправаджалася чытаннем вершаў, прысвечаных подзвігам юных байцоў.

У завяршэнні мерапрыемства вучні прагаласавалі за мір, прымацаваўшы голуба свету на дошку. Таксама мерапрыемства суправаджалася відэапрэзентацыяй.

Добавить комментарий

Войти с помощью: