Восемдзесят гадоў мінула з таго часу, як адгрымелі бітвы Вялікай Айчыннай вайны, але памяць аб тых падзеях назаўсёды захаваецца ў нашых сэрцах як прыклад самаахвярнай мужнасці і стойкасці ў барацьбе за незалежнасць роднай краіны. 11ліпеня ў цэнтральнай раённай бібліятэцы імя Максіма Багдановіча прайшла гадзіна памяці “Памяць і жаль беларускай зямлі” для наведвальнікаў аддзялення сацыяльнай рэабілітацыі і абілітацыі інвалідаў, забеспячэння дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту. Падчас мерапрыемства супрацоўнікі бібліятэкі Кій Вольга Мікалаеўна і Толкач Таццяна Уладзіміраўна распавялі прысутным пра тое, якой цаной дасталася нам Перамога і незалежнасць, успомнілі трагедыю вёскі «Хатынь». Мерапрыемства суправаджалася відэапрэзентацыяй.