23 студзеня, бібліёграф Смалявіцкае цэнтральнай бібліятэкі Толкач
Таццяна правяла для моладзі літаратурны квіз «Да майстэрства – праз
творчасць», прысвечаны творчасці У. Караткевіча – знакамітага беларускага
пісьменніка.
У пачатку ўдзельнікі падзяліліся на 2 каманды, агучылі свае назвы, а
потым вядучая пазнаёміла моладзь з творчасцю пісьменніка. Задача
ўдзельнікаў была уважліва слухаць, а потым адказваць на пытанні квіза: «Так
ці не», «Жыццёвыя дарогі», «Верш-візітоўка» і іншыя.
